Георгій Ільіч Скрыпнікаў
Георгій Ільіч Скрыпнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 мая 1907 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 жніўня 1944 (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | капітан |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Гео́ргі Ільі́ч Скры́пнікаў (1908, в. Султан, Курсаўскі раён, Стаўрапольскі край, Расійская імперыя — 15 жніўня 1944, каля Варшавы, Польшча) — Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]На франтох Другой сусветнай вайны з 1941 г. 22 ліпеня 1944 батальён капітана Скрыпнікава першым у палку выйшаў да ракі Заходні Буг на поўдзень ад Брэста і фарсіраваў яе. На захопленым плацдарме адбіў 7 контратакаў ворага і вызваліў вёску Кодзень (Польшча). 28 ліпеня 1944 на падыходах да Брэста нанёс нямецкім войскам вялікія страты, разбіў два батальёны, і першым уварваўся ў Ціраспаль (Польшча).
Г. І. Скрыпнікаў загінуў у баі пад Варшавай 15 жніўня 1944. Пахаваны ў Брэсце ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызанаў.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У 1964 Стралковая вуліца Брэста перайменаваная ў гонар Г. І. Скрыпнікава. На доме № 117 усталяваная мемарыяльная дошка Г. І. Скрыпнікаву. Яго імя змешчанае на алеі «Іхнімі імёнамі названыя вуліцы Брэста».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- История. Улица Г.И. Скрипникова. (руск.). Brest-SV. Праверана 24 мая 2009.
- Нарадзіліся 17 мая
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Стаўрапольскім краі
- Памерлі 15 жніўня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Загінулі ў баі